Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Калі мы з жонкай толькі пераехалі з Польшчы ў Чэхію, усё нас у новай краіне цікавіла: мова, кіно, літаратура. Палітыка таксама: кожны вечар мы глядзелі навіны на двух-трох тэлеканалах. Хацелі як мага хутчэй зразумець, куды мы папалі і сярод якіх людзей нам давядзецца жыць.

Мінула амаль 20 гадоў, і я ўжо ня ўспомню, калі апошні раз глядзеў чэскае тэлебачаньне або купіў мясцовую газэту. Не зусім ясна ўяўляю, якая партыя кіруе Чэхіяй. Чэскае публічнае жыцьцё бачыцца мне як праз матавае шкло…

Вобраз краіны сузіраю цяпер у тварах суседзяў, зь якімі штодня раніцай сустракаемся і перакідваемся словам, выгульваючы нашых сабак.

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG