Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Намесьніка старшыні Мэджлісу ўлады анэксаванага Крыму засудзілі на 8 гадоў калёніі


У калідоры суду пасьля абвяшчэньня прысуду
У калідоры суду пасьля абвяшчэньня прысуду

Вярхоўны суд анэксаванага Крыму прысудзіў да васьмі гадоў пазбаўленьня волі намесьніка старшыні Мэджлісу крымскататарскага народу Ахтэма Чыйгоза паводле абвінавачаньня ў арганізацыі беспарадкаў 26 лютага 2014 года.

Абвінавачваньне патрабавала для Чыйгоза восем гадоў калёніі агульнага рэжыму. Чыйгоз знаходзіцца ў СІЗА больш за два з паловаю гады, па яго справе ў судзе прайшло 154 пасяджэньні.

26 лютага 2014 года ў будынку Заканадаўчага сходу Сімфэропалю адбыліся сутыкненьні паміж прыхільнікамі і праціўнікамі Эўрамайдану; загінулі два чалавекі, дзясяткі атрымалі раненьні. Чыйгоза абвінавацілі ў арганізацыі масавых беспарадкаў. Ён, паводле вэрсіі сьледзтва, арганізаваў сутыкненьне. Два чалавекі прызналі віну ва ўдзеле і атрымалі ўмоўныя тэрміны, суд над яшчэ пяцьцю абвінавачанымі ня скончаны.

Мэджліс крымскататарскага народу ў Расеі прызнаны экстрэмісцкай арганізацыяй і забаронены. Яго старшыню Рэфату Чубараву і былому кіраўніку Мустафу Джэмілеву забаронены ўезд у Расею.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG