Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Макей: МЗС Беларусі вывучае сытуацыю з украінцам Паўлам Грыбам


Уладзімер Макей
Уладзімер Макей

Міністэрства замежных спраў Беларусі займаецца вывучэньнем сытуацыі, зьвязанай з украінцам Паўлам Грыбам, які зьнік у Гомлі і якога знайшлі ў ізалятары Краснадару. Пра гэта сказаў 8 верасьня журналістам кіраўнік МЗС Уладзімер Макей.

«Мы цяпер займаемся вывучэньнем гэтай сытуацыі. І пасьля атрыманьня адказаў на нашы запыты ад усіх адпаведных ведамстваў будзем вырашаць, якія далейшыя дзеяньні распачаць», — цытуе БелТА Ўладзімера Макея.

Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі апублікавала сёньня заяву аб зьнікненьні ўкраінца Паўла Грыба. Паводле яе, гомельская міліцыя атрымала 31 жніўня электронны зварот ад бацькі зьніклага, Ігара Грыба. Ён пісаў, што сын выехаў 24 жніўня ў Гомель і з таго часу зьнік.

Паводле МУС, на тэрыторыі Беларусі Грыб супрацоўнікамі органаў унутраных спраў не затрымліваўся, з заявамі або па іншых абставінах у міліцыю не зьвяртаўся. Цяпер ягонае месцазнаходжаньне, паводле МУС, ня высьветленае.

Тым часам украінскія дыпляматы знайшлі Паўла Грыба ў Расеі, у сьледчым ізалятары № 5 Краснадару.

Cямʼя зьніклага паскардзілася ў ААН і Эўразьвяз на гвалтоўнае выкраданьне.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG