Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз працягне санкцыі супраць шэрагу грамадзян Расеі і сэпаратыстаў ва Ўкраіне


Эўразьвяз яшчэ на 6 месяцаў падоўжыць санкцыі ў дачыненьні да расейскіх чыноўнікаў і прарасейскіх сэпаратыстаў на ўсходзе Украіны.

У санкцыйны сьпіс уваходзяць 38 юрыдычных і 149 фізычных асобаў, у тым ліку: віцэ-прэм’ер Расеі Дзьмітрый Рагозін, дарадца прэзыдэнта Расеі Сяргей Глазьеў, начальнік Генштабу Ўзброеных сіл Расеі Валерый Герасімаў, тэлежурналіст Дзьмітрый Кісялёў. Пад санкцыямі ЭЗ (а таксама Канады) застаецца і новы амбасадар Расеі ў ЗША Анатоль Антонаў.

Як стала вядома карэспандэнту Радыё Свабода з дыпляматычных крыніцаў, папярэдняе рашэньне падоўжыць санкцыі прынята 6 верасьня прадстаўнікамі 28 краін ЭЗ на пасяджэньні ў Бруселі. Яно павінна быць зацьверджана міністрамі юстыцыі краін Эўразьвязу 14 верасьня — напярэдадні заканчэньня тэрміну дзеяньня санкцый, уведзеных раней у сувязі з анэксіяй Расеяй Крыму і канфліктам на ўсходзе Ўкраіны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG