Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Некалькі словаў пра Караткевіча


Поль Сэзан, «Партрэт Гюстава Жэфруа» (1895)
Поль Сэзан, «Партрэт Гюстава Жэфруа» (1895)

Як жа добра і нязмушана чытаўся У. Караткевіч у 18–20 гадоў!

«Дзікае паляваньне…», «Чорны замак Альшанскі», «Чазенію», «Ладзьдзю роспачы» я праглынуў літаральна за тыдзень. І хадзіў пасьля гэтага зачараваны, як у сьне…

Пакляўся сабе, што буду вучыць мову і размаўляць на ёй паўсюль!

З узростам ужо трошкі па-іншаму пачынаеш успрымаць творы клясыка. Пачынаеш заўважаць некаторую прадказальнасьць у творах, наіў, нейкую экзальтаванасьць галоўных герояў. Але гэта асабіста мае ўражаньні, а не агрэхі аўтара. Я б сказаў — яго ўласны почырк. Падобным почыркам валодалі такія сусьветныя майстры, як Андэрсэн, Грын, Сэнт-Экзюпэры і іншыя, чыстыя душою, рамантыкі і геніі свайго часу і месца.

Яўген Мартыновіч

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG