Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі на просьбу вэтэранаў ФСБ адкрылі помнік Дзяржынскаму


Бюст Дзяржынскага ў Менску
Бюст Дзяржынскага ў Менску

У горадзе Кіраве ў Расеі ў аўторак мясцовыя ўлады адкрылі помнік Фэліксу Дзяржынскаму. Як паведамляе «Новая газета» адначасна з гэтай цырымоніяй у горадзе праходзіла неарганізаванае ўскладаньне кветак да помніку ахвярам палітычных рэпрэсіяў.

Помнік Дзяржынскаму быў усталяваны з ініцыятывы вэтэранаў Фэдэральнай службы бясьпекі РФ. Праект ухваліла Кіраўская гарадзкая дума. Адкрыцьцё помніку было прымеркаванае да 140-годзьдзя Дзяржынскага.

Ускладаньне кветак да помніку ахвярам палітычных рэпрэсіяў адбывалася ў знак памяці дня 5 верасьня 1918 года, калі Саўнаркам выдаў пастанову «Аб чырвоным тэроры».

Дзяржынскі ўзначальваў Усерасейскую надзвычайную камісію (ВЧК), якая ў 1918-1919 гадах учыняла ў Вятцы (ранейшая назва Кірава) масавыя расстрэлы людзей, якія абвінавачваліся ў датычнасьці да контррэвалюцыйных арганізацыяў.

Помнікі Дзяржынскаму і яго бюсты стаяць у шэрагу гарадоў Беларусі і Расеі. У Менску бюст стаіць у сквэры каля будынку КДБ.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG