Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Моўныя гены


 Уладзімір Макоўскі, «Кірмаш на Ўкраіне» (1885)
Уладзімір Макоўскі, «Кірмаш на Ўкраіне» (1885)

Да малодшай сястры маёй украінскай бабулі перад вайной прыблудзіў нейкі Ляксей Мэндэль. Як з Клімавічаў ён патрапіў на Сумшчыну, гісторыя замоўчвае, але баба Лена мела ад яго дваіх дзяцей, прычым, хлопчык нарадзіўся ў вайну. Быў той Мэндэль чалавек зухаваты. Але, як большасьць мужчын, з вайны не вярнуўся. Малыя ня помнілі свайго бацьку ды адна акалічнасьць дзівіла ўсіх сваякоў і суседзяў: дзеці атрымалі ў спадчыну ягоны… акцэнт. Расьлі ва ўкраінскім сяле, ніколі не былі ў Беларусі, але праз усё жыцьцё «рэкалі» і «чэкалі» на магілёўскі манер, як і бацька, за што ў дзяцінстве іх дражнілі «трапка-ахрапка»…

Моўны казус ці моцныя гены?

Васіль Аўраменка

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG