Лінкі ўнівэрсальнага доступу

20 гадоў «Маладому Фронту». 20 архіўных фатаздымкаў

Свабода папрасіла стваральнікаў першай палітычнай моладзевай арганізацыі краіны падзяліцца здымкамі са старых фотаальбомаў. Некаторыя зь іх публікуюцца ўпершыню.

«Малады Фронт» быў створаны 6 верасьня 1997 году. Удзельнікі ўстаноўчага зьезду расказваюць, што першапачаткова хацелі правесьці яго ў Дзень беларускай вайсковай славы 8 верасьня, аднак гэтая дата прыпала на будны дзень, таму зьезд вырашылі перанесьці на 6-га.

Штуршком да стварэньня арганізацыі сталі падзеі вясны 1997 году, калі акцыі пратэсту праходзілі ў Менску ледзь не штотыдзень. «Людзі ў той час былі вельмі азлобленыя на ўлады. Выходзілі з жаданьнем паштурхацца, нават пабіцца з праваахоўнікамі. Мы лёгка маглі пасьля мітынгу пайсьці шэсьцем да амбасады Расеі і пікетаваць яе», — успамінае Аляксей Янукевіч.

У выніку ідэя стварыць моладзевую апазыцыйную арганізацыю была рэалізаваная за некалькі месяцаў паездак па рэгіёнах. Ужо праз два гады толькі ў Менску налічвалася больш за 200 актыўных сябраў «Маладога Фронту», яшчэ прыкладна столькі ж іх было ў рэгіёнах.

Паказаць яшчэ

XS
SM
MD
LG