Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік «Роснефти» перадаў міністру 2 мільёны даляраў, а той думаў, што віно і каўбаскі


Аляксей Улюкаеў і Ігар Сечын
Аляксей Улюкаеў і Ігар Сечын

У Замаскварэцкім судзе Масквы працягваюцца слуханьні ў справе былога міністра эканамічнага разьвіцьця Расеі Аляксея Ўлюкаева. Яго абвінавачваюць у атрыманьні хабару памерам 2 мільёны даляраў ад нафтавай кампаніі «Роснефть».

Кіраўнік нафтавай кампаніі «Роснефть» Ігар Сечын засьведчыў, што ён асабіста ў офісе «Роснефти» перадаў Улюкаеву грошы ў сумцы.

Грошы замест віна і каўбасак

Адвакат Улюкаева Вікторыя Буркоўская сказала, што Ўлюкаев быў упэўнены, што Сечын перадаў яму кошык з садавінай і віном, а ў сумцы павінны былі быць каўбаскі. У ФСБ раней прызналі, што хоць міністар і быў затрыманы «на месцы злачынства» пры атрыманьні 2 мільёнаў даляраў, самі купюры пры гэтым ён не чапаў. Улюкаев раней неаднаразова заяўляў, што ня ведаў, што Сечын перадае яму грошы, і абвінаваціў прадстаўнікоў «Роснефти» ў правакацыі хабару.

У судзе пракурор пацьвердзіў, што пры перадачы хабару прысутнічаў таксама віцэ-прэзыдэнт «Роснефти» і кіраўнік службы бясьпекі кампаніі Алег Феакцістаў, былы супрацоўнік ФСБ.

Пракурор заявіў, што Ўлюкаеў нібыта патрабаваў у Сечына грошы за выдачу кампаніі станоўчай ацэнкі, якая была патрэбна «Роснефти», каб купіць дзяржпакет акцый кампаніі «Башнефть».

Яшчэ да суду стала вядома, што кіраўнік «Роснефти» Ігар Сечын дзейнічаў у каардынацыі з супрацоўнікамі ФСБ, якія ўжо год праслухоўвалі тэлефон міністра.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG