Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У падмаскоўнай школе вучань адкрыў стральбу. Пацярпелі чацьвёра


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У школе ў горадзе Іванцееўка Маскоўскай вобласьці падлетак адкрыў стральбу ў клясе.

Пра гэта ТАСС паведамілі ў прэс-службе Галоўнага ўпраўлення МУС па Маскоўскай вобласьці.

Пацярпелі чатыры чалавекі, у тым ліку настаўніца. Сам нападнік затрыманы. Школу зачынілі.

Як распавёў РБК сьведка падзей, вучань 9-й клясы страляў, як мяркуецца, з пнэўматычнай зброі. Ён крычаў, што прыйшоў сюды памерці. Ён стрэліў у галаву настаўніцы інфарматыкі. Яго аднаклясьнікі, спалохаўшыся стральбы, скакалі з вокнаў. У выніку трое з іх атрымалі пераломы.

Міністэрства надзвычайных сытуацый абвергла паведамленьні аб тым, што ў школе адбыўся пажар праз выбух пэтардаў у клясе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG