Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Двое расейскіх вайскоўцаў загінулі ў Сырыі. Сёлета ўжо ня менш за 40


Двое расейскіх вайскоўцаў загінулі ў Сырыі пасьля абстрэлу баевікамі тэрарыстычнай арганізацыі «Ісламская дзяржава». Пра гэта паведамляе агенцтва Інтэрфакс са спасылкай на Міністэрства абароны Расеі.

З пачатку 2017 году ў Сырыі загінулі ня менш за 40 расійскіх вайскоўцаў і прыватных вайсковых спэцыялістаў. Пра гэта паведамляе агенцтва Reuters са спасылкай на сваякоў загінулых, а таксама на неназваных афіцыйных асоб.

Агенцтва адзначае, што сярод загінулых 21 баец прыватных вайсковых кампаній, 17 кадравых вайскоўцаў і два расейцы, статус якіх не ўстаноўлены. Страты сёлета, такім чынам, значна вырасьлі ў параўнаньні з папярэднімі 15 месяцамі ваеннай кампаніі ў Сырыі, калі загінулі як мінімум 36 грамадзян грамадзян Расіі, піша Reuters.

Аўтары публікацыі падкрэсьліваюць, што камандзіры падразьдзяленьняў, якія ваююць у Сырыі, патрабуюць ад сем’яў загінулых захоўваць маўчаньне. Паводле афіцыйных дадзеных, у 2017 годзе загінула толькі 10 расейскіх вайскоўцаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG