Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Менгарвыканкам дазволіў КХП БНФ адзначыць Дзень вайсковай славы ў Менску


Алесь Чахольскі

Менгарвыканкам дазволіў Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі БНФ правесьці 8 верасьня з 18.00 да 20.30 сьвяткаваньне Дня беларускай вайсковай славы ў Кіеўскім сквэры ў Менску. Пра гэта паведаміў Свабодзе адзін зь кіраўнікоў партыі Алесь Чахольскі.

«Мы ўсіх запрашаем гэтак жа, як і на Асамблею патрыятычных сілаў Беларусі, літаральна ўсіх. Усім дадзім слова — усім патрыятычным сілам, лідэрам. Ёсьць у нас такая магчымасьць сьвяточна адзначыць Дзень беларускай вайсковай славы 8 верасьня ў Кіеўскім сквэры ля кінатэатру «Кіеў». Хацелася, каб шмат такіх акцый па ўсёй Беларусі ў гэты дзень прайшло. На гэтым мерапрыемстве будзе заяўлена аб абароне Беларусі ад расейскай акупацыі. Мы будзем змагацца, калі расейскія войскі застануцца ў Беларусі пасьля вучэньняў. Пра гэта будзе сказана. Запрашаем усіх людзей, каму неабыякавы лёс Беларусі, прыняць удзел і сьвяточна адзначыць гэты дзень і цьвёрда сказаць «Расейскай акупацыі — не», — паведаміў Алесь Чахольскі.

Сьвята Дзень беларускай вайсковай славы прымеркаванае да гістарычнай даты — перамогі войскаў Вялікага княства Літоўскага над войскам Маскоўскага княства ў бітве 8 верасьня 1514 года пад Воршай.

Рада Беларускага нацыянальнага кангрэсу заклікала ўзяць удзел у акцыі папярэджаньня 8 верасьня на Кастрычніцкай плошчы Менску. Арганізатары акцыі хочуць ушанаваць памяць беларускіх партызан і салдат, якія загінулі ў барацьбе з захопнікамі.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG