Калі закон будзе прыняты, то міністар атрымае магчымасьць уводзіць штогадовыя ліміты дазволаў на пражываньне і працу. Калі дазволеная колькасьць будзе перакрочаная, то адпаведны орган адмовіць іншаземцу ў дазволе на працу, паведамляе Gazeta Wyborcza.
Абмежаваньне колькасьці дазволаў закране ня толькі працаўнікоў, якія самастойна шукаюць працу, але і тых, хто мае намер прыехаць у Польшчу ў рамках абмену ўнутры прадпрыемства або фірмы.