Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лета непазьбежна ўцякала, пакідаючы пасьля сябе згадкі аб шчасьлівай сьпякотнай (праўда, толькі пару тыдняў) летуценнасьці: недарэчны загар зь белымі палоскамі ад абутку, пустыя слоічкі з-пад сродку супраць камароў, разадраныя ногі і мокрыя падпашкі.

У апошнія дні жніўня ўцёкі зусім не зьбіраліся замаруджвацца і застываць у нерухомасьці, як чэргі на дзяржаўнай мяжы.

Даты на стужцы навін усё зьмяняліся (ды і самі навіны ўсё больш былі пра клапатлівую актыўнасьць чыноўнікаў напярэдадні навучальнага году), каляндар раздражняў сваёй дакладнасьцю, а тэрмін спажываньня ёгурту атручваў лічбамі 09.

Лета непазьбежна ўцякала, намагаючыся патрапіць на старонкі школьных дзёньнікаў.

Яніна Равяка

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG