Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вясельны келіх


Паскаль Даньян-Буўрэ, «Маладыя ў фатографа» (1878)
Паскаль Даньян-Буўрэ, «Маладыя ў фатографа» (1878)

За свае жыцьцё я бачыў шмат розных вясельных традыцый розных народаў, розных сямей. Якія пыхкалі ганарлiвасьцю i якія радавалі шчырасьцю.

Больш за ўсё мяне ўразiла добрая традыцыя простага амэрыканскага вясельля. Вялiзны вясельны келіх для маладых напоўнiлi дзьве мацi. Мацi нявесты i мацi жанiха. Яны адначасова налiлi у келіх белае i чырвонае вiно. Мацi нявесты — белае, а мацi жанiха — чырвонае. Яны багаславiлi вiно i далi яго маладым. I тыя, па чарзе, выпiлi яго у знак аб’яднаньня двух родаў, дзьвюх сем’яў. Дзеля шчасьця i каханьня.

Шчасьлiвыя твары маладых, iх бацькоў, сваякоў i сяброў сьведчылi аб шчырасьцi цырымонii.

Марат Баскiн

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG