Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Сімфэропалі заблякаваны храм Кіеўскага патрыярхату


У Сімфэропалі супрацоўнікі расейскіх сілавых структур заблякавалі ў чацьвер раніцай храм, які падпарадкоўваецца Кіеўскаму патрыярхату Ўкраінскай праваслаўнай царквы (УПЦ).

Архібіскуп Сімфэропальскі і Крымскі Клімэнт паведаміў парталу «Крым.Реалии» (праект Радыё Свабода), што з раніцы ня можа трапіць у храм сьвятых роўнаапостальных князёў Вольгі і Ўладзіміра. Паводле яго, людзі, якія ўварваліся ў будынак, паказваюць судовыя рашэньні аб высяленьні духоўнага цэнтра, якога ўжо больш за два гады няма ва ўпраўленьні дыяцэзіі.

Расейскія ўлады ў Крыму не камэнтуюць сытуацыю з храмам.

Пасьля анэксіі паўвострава значная часта храмаў Крымскай эпархіі Ўкраінскай праваслаўнай царквы Кіеўскага патрыярхату перайшла пад кантроль расейскіх уладаў. Большасьць праваслаўных храмаў і суполак Крыма і Севастопаля знаходзяцца ў падпарадкаваньні Маскоўскага патрыярхату.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG