Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея заклікае ЗША ўстрымацца ад ваенных дзеяньняў супраць Паўночнай Карэі


Міністар замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў (зьлева) і дзяржсакратар ЗША Рэкс Тылерсан

Міністар замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў заклікаў ЗША ўстрымацца ад ваенных дзеяньняў супраць Паўночнай Карэі. Пра гэта ён сказаў у тэлефоннай размове зь дзяржсакратаром ЗША Рэксам Тылерсанам, паведаміла МЗС Расеі 30 жніўня.

Сяргей Лаўроў сказаў Рэксу Тылерсану, што любыя ваенныя дзеяньні ЗША супраць КНДР «пагражаюць непрадказальнымі наступствамі», паведаміла расейскае міністэрства. Ён таксама заявіў, што любыя наступныя санкцыі супраць Паўночнай Карэі будуць контрапрадуктыўнымі.

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп неаднаразова заяўляў, што «ўсе варыянты ёсьць на стале», адказваючы на пытаньне аб ракетных выпрабаваньнях Паўночнай Карэі. 30 жніўня ён паказаў у сетцы Twitter, што «размовы не зьяўляюцца адказам» ў справах з Пхэньянам.

Японія настойліва заклікае ўвесьці новыя санкцыі супраць КНДР пасьля таго, як раней на гэтым тыдні паўночнакарэйскія вайскоўцы запусьцілі над японскай тэрыторыяй ракету, здольную несьці ядзерную боегалоўку.

Рада Бясьпекі ААН ухваліла жорсткія новыя эканамічныя санкцыі супраць Пхэньяну, гэта адбылося пасьля папярэдніх выпрабаваньняў такіх балістычных ракетаў. 29 жніўня гэты орган ААН назваў апошні пуск ракеты «абуральным», але не патрабаваў новых санкцый.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG