Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польскія парлямэнтары ўшанавалі памяць ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў у Менску. Відэа


Віцэ-спікер Сэйму Польшчы ўсклаў вянок ахвярам сталінскіх рэпрэсіяў
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:00:48 0:00

Віцэ-спікер Сэйму Польшчы ўсклаў вянок ахвярам сталінскіх рэпрэсіяў

Ускладаньнем памятнага вянка ў белым і чырвоным колерах да Памятнага крыжа ахвярам сталінскіх рэпрэсіяў, што ў менскім парку імя Чалюскінцаў, 30 жніўня скончыўся другі дзень візыту ў Беларусь парлямэнцкай дэлегацыі Польшчы, якую ачольвае віцэ-маршалак Сэйму Рышард Тэрлецкі. Сябры дэлегацыі таксама запалілі зьнічкі памяці аб расстраляных.

Гісторык Ігар Кузьняцоў расказаў дэлегацыі пра гісторыю рэпрэсіяў у Менску. У прыватнасьці, ён адзначыў, што ў сталіцы Беларусі ня менш як 12 такіх жудасных месцаў. Толькі ў парку Чалюскінцаў, які раней называўся Камароўскім лесам, закапаныя ад 8 да 10 тысяч чалавек.

Кузьняцоў адназначна кажа, што сярод пахаваных нямала палякаў. Ён падаў такія лічбы: 57% расстраляных праходзілі ў справах агентаў замежных выведак. З гэтых «агентаў» 74% кваліфікаваліся як польскія шпіёны.

Сёньня польская дэлегацыя правяла сустрэчы ў Савеце Рэспублікі, Міністэрстве замежных справаў, прэзыдэнцкай адміністрацыі. Таксама адбыліся размовы з прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасьці. Дэлегацыя наведала каталіцкага арцыбіскупа, мітрапаліта Менска-Магілёўскага Тадэвуша Кандрусевіча.

Працяг візыту

31 жніўня польская дэлегацыя наведае Ліду і Горадню. Кіраўнік беларуска-польскай групы па супрацоўніцтве Палаты прадстаўнікоў Андрэй Навумовіч, які будзе суправаджаць польскіх парлямэнтароў у гэтай паездцы, сказаў Свабодзе:

«Мы хочам паказаць, які бізнэс-клімат існуе ў нас на мяжы з Польшчай. Сустрэчы з рэгіянальным кіраўніцтвам і мясцовымі бізнэсоўцамі, я спадзяюся, дадуць добры штуршок новым супольным бізнэс-праектам».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG