Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як ідэя «Вяйшнорыі» захапіла беларускае сеціва. Падборка мэмаў і твітаў


Мэмы "Вяйшнорыі

Слова «Вяйшнорыя» імгненна сталася мэмам пасьля брыфінгу пра беларуска-расейскія вучэньні «Захад-2017».

«Беларускія вайсковыя начальнікі, самі таго не падазраючы, запусьцілі інфармацыйную рэакцыю, якая хутчэй за ўсё прывядзе да стварэньня віртуальнай дзяржаўнасьці Вяйшнорыі», — піша на сваё старонцы ў фэйсбуку палітоляг Pavel Usov​.

На брыфінгу начальнік генштабу беларускага войска генэрал-маёр Алег Белаконеў прэзэнтаваў мапу Беларусі, дзе тэрыторыя ўмоўнага праціўніка названая «Вяйшнорыя». Тэрыторыя цягнецца ўздоўж межаў Беларусі з часткай Польшчы, з Літвой і часткай Латвіі.

«Мапа варожай нам Вяйшнорыі, зь якой сабраліся ваяваць доблесныя саюзныя войскі на вучэньнях Захад-2017, супадае... з электаральнай мапай Пазьняка 1994!», — адзначае эканамічны аналітык Serge Chaly.

Насуперак палітычнаму кіраўніцтву і Беларусі, і Расеі, у байнэце Вяйшнорыю многія відавочна не ўспрымаюць як штосьці варожае. Беспрэцэдэнтны па маштабах бум жартаў у беларускім сеціве трывае і нарастае.

Вось ужо прапануюць атрымаць пашпарт грамадзяніна Вяйшнорыі.

Мэмы "Вейшнорыі"
Мэмы "Вейшнорыі"

Многія абмяркоўваюць варыянты цішотак на «Вяйшнорскую тэматыку»

Публіцыст і паэт Стась Карпаў прапанаваў верш:

«Пад танкам рускім рыю норы я.
Мне вораг бачны без пазнак!
Квітней, жыві мая Вяйшнорыя.
Радзіма. Радзіна. Пазьняк!»

Мэмы "Вейшнорыі"
Мэмы "Вейшнорыі"

Журналіст і блогер Ales Piletski абыгрывае словы з «Золотого Телёнка»:

«Пры слове „Вяйшнорыя“ фэйсбук хваравіта застагнаў. Усе пагаджаліся стаць грамадзянамі Вяйшнорыі хоць зараз. Вяйшнорыя лічылася цудоўным, высокакультурным месцам».

Мэмы "Вейшнорыі"
Мэмы "Вейшнорыі"

Журналіст і рэдактар Zmicier Pankaviec ​абыгрывае спрэчку «Беларусі» і «Белоруссии»: «Пішам правільна і запамінаем. Вяйшнорыя, ня Вейшнарусія».

У твітэры зьявілася Міністэрства замежных спраў Вяйшнорыі. І нават акаўнт «Прэзыдэнта Вяйшнорыі». А ў Вікіпэдыі стварылі адмысловую старонку пра Вяйшнорыю.

Мэмы "Вейшнорыі"
Мэмы "Вейшнорыі"

Не згаворваючыся адразу некалькі юзэраў перафразавалі вядомыя словы Кастуся Каліноўскага пра Беларусь:

— Каго любіш?
— Люблю Вяйшнорыю.
— Дык узаемна!

Палітоляг Pavel Usov тлумачыць на сваё бачаньне папулярнасьці Вяйшнорыі:

«Вяйшнорыя — гэта мроя пра нармальную краіну — палітычная сублімацыя. Гэта ўсё тое добрае, чаго цяпер няма ў Беларусі, гэта пазытыўнае яе (Беларусі — РС) адлюстраваньне».

«Дзе набыць вайшнаванку?» — тым часам пытаюцца ў сеціве.

Яшчэ:

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG