Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навальны паказаў меркаваную рэзыдэнцыю Пуціна пад Выбаргам


Кадр з фільму «Шэрлак Холмс і доктар Ўотсан. Дваццатае стагодзьдзе пачынаецца»
Кадр з фільму «Шэрлак Холмс і доктар Ўотсан. Дваццатае стагодзьдзе пачынаецца»

Палітык Аляксей Навальны ў сваім блогу апублікаваў відэаролік, на якім паказана віла Селгрэна — сядзіба на востраве Лодкавы пад Выбаргам, якая належыць кампаніі «Север», дзе як мінімум адзін раз адпачываў прэзыдэнт Расеі Уладзімір Пуцін.

Навальны зьвярнуў увагу, што на пад’ездзе да рэзыдэнцыі стаіць указальнік на базу адпачынку кампаніі «Сибур», акцыі якой належаць бізнэсмэнам Генадзю Цімчанку і Кірылу Шамалаву, якія ўваходзяць у блізкае атачэньне прэзыдэнта. Навальны падкрэсьліў, што ў адкрытых крыніцах няма інфармацыі аб базе адпачынку, якая належыць «Сибуру».

Як паведаміў 24 жніўня тэлеканал «Дождь», да 2014 году кампаніяй «Север» валодаў кіраўнік Балтыйскай мэдыягрупы Алег Руднеў — яго называлі «даўнім сябрам» Пуціна. Пасьля сьмерці Руднова бізнэс атрымаў у спадчыну яго сын Сяргей.

Алег Рудноў супрацоўнічаў з банкам «Россия», празь які, згодна з «Панамскім дасье», блізкія Пуціну людзі вывелі ў афшоры 2 мільярды даляраў. Кампанія «Север» цесна зьвязаная з курортам «сябры Пуціна» Юрыя Кавальчука, дзе, як паведамляў Reuters, адзначалі вясельле меркаваная дачка Ўладзіміра Пуціна Кацярына Ціханава і Кірыл Шамалаў.

Віла Селгрэна вядомая тым, што двойчы выкарыстоўвалася для здымкаў фільму пра Шэрлака Холмса.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG