Лінкі ўнівэрсальнага доступу

РБК: Справай Сярэбранікава «далікатна» займаюцца спэцыялісты ФСБ па абароне канстытуцыі


Кірыл Сярэбранікаў у судзе ў Маскве, 23 жніўня 2017

Да справы расейскага рэжысэра Кірыла Сярэбранікава падключылася Служба па абароне канстытуцыйнага ладу і барацьбе з тэрарызмам ФСБ Расіі.

Пра гэта паведамляе сайт мэдыя-холдынгу РБК.

«Гэта было даручана ФСБ, таму што яна бліжэй да тэмы інтэлігенцыі, больш далікатна ўмее зь ёй працаваць, чым МУС. Тэатры, музэі знаходзяцца ў полі зроку падразьдзяленьняў па абароне канстытуцыйнага ладу. Там працуюць высокакваліфікаваныя спэцыялісты, якія разумеюць, што такое культура і мастацтва», — сказаў РБК былы начальнік Цэнтру грамадзкіх сувязяў ФСБ Расеі Аляксандр Міхайлаў.

Кірыл Сярэбранікаў быў затрыманы ў Санкт-Пецярбургу 22 жніўня і перавезены ў Маскву, дзе яго памясьцілі пад хатні арышт. Сьледзтва лічыць, што рэжысэр арганізаваў крадзеж 68 мільёнаў рублёў, выдзеленых для тэатральнай трупы «Сёмая студыя», пасьля чаго спрабаваў зьнішчыць частку доказаў.

«Глыбокую заклапочанасьць» у сувязі са зьняволеньнем Сярэбранікава выказала Эўрапейская кінаакадэмія — больш за два дзясяткі сябраў акадэміі падпісалі заклік да расейскіх уладаў «неадкладна вызваліць» рэжысэра.

XS
SM
MD
LG