Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна абвінаваціла расейскую кампанію ў зьнішчэньні алюмініевага камбінату


Офіс кампаніі «Русал» у Маскве
Офіс кампаніі «Русал» у Маскве

Служба бясьпекі Украіны (СБУ) абвінаваціла прадстаўнікоў расейскай кампаніі «Русал» у наўмысным зьнішчэньні Запароскага алюмініевага камбінату ў інтарэсах канкурэнтаў з Расеі. Аб гэтым паведамляецца на сайце СБУ.

Абвінавачаньне паводле артыкулу «дывэрсія» выстаўляецца дзесяці падазраваным, сярод якіх — трое расейцаў. Шкоду ад іх дзеяньняў СБУ ацэньвае прыблізна на 39 мільёнаў даляраў.

Паводле вэрсіі сьледзтва, афіляваныя з расейскімі бізнэсмэнамі структуры набылі кантрольны пакет акцый Запароскага алюмініевага камбінату. Пасьля гэтага прадпрыемства было спынена, а ліквіднае абсталяваньне было перададзена кампаніі, падкантрольнай расейскім структурам.

Афіцыйны прадстаўнік «Русал» заявіў, што кампанія расцэньвае дзеяньні ўкраінскіх уладаў як «спробу палітычнага ціску» ў адказ на пазоў, пададзены супраць ураду Ўкраіны ў міжнародны суд па абароне інвэстыцый.

Камбінат, які быў адзіным вытворцам алюмінію на Украіне, цалкам спыніў выпуск прадукцыі ў 2014 годзе.

У 2015 годзе ўрад Украіны нацыяналізаваў Запароскі алюмініевы камбінат. У расейскага вытворцы алюмінію засталося каля 30% акцый прадпрыемства.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG