Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«З улікам трагічных падзей за мяжой»: у Менску на Дзень гораду забароняць рух грузавікоў


Імправізаваны помнік у цэнтры Барсэлёны, дзе фургон наехаў на людзей

Вялікагрузны транспарт не дапусьцяць да месцаў масавых мерапрыемстваў падчас сьвяткаваньня Дня гораду ў Менску 9 і 10 верасьня. Пра гэта паведаміў 29 жніўня начальнік аддзелу па масавых мерапрыемствах упраўленьня аховы правапарадку і прафіляктыкі міліцыі грамадзкай бясьпекі ГУУС Менгарвыканкаму Мікалай Лужынскі, передае БалаПАН.​

Такое рашэньне прынята «з улікам тых трагічных падзей, якія адбываюцца за мяжой».

«На ўсіх асноўных пунктах будуць перакрытыя пад‘езды для вялікагрузнага транспарту, каб ніхто туды не заехаў і не пацярпелі людзі», — сказаў прадстаўнік менскай міліцыі.

Паводле Лужынскага, каб не дапусьціць на мерапрыемствы грамадзян у стане алькагольнага ап‘яненьня, а таксама тых, хто мае забароненыя прадметы, будуць усталяваныя кантрольна-прапускныя пункты.

А на адкрытых пляцоўках, дзе плянуецца ўдзел у мерапрыемстве больш як 50 чалавек, выставяць па пэрымэтры ачапленьне з мабільнымі турнікетамі.

Таксама плянуецца абмежаваць дарожны рух. Транспарт пусьцяць у аб'езд.

Наезд на пешаходаў — распаўсюджаная ў апошні час тактыка тэрарыстычных нападаў радыкальных ісламістаў. Падобныя здарэньні сёлета адбыліся ў шэрагу гарадоў Эўропы.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG