Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскую паліцыянтку затрымалі за прастытуцыю


Супрацоўніцу праваахоўных органаў Расеі затрымалі ў цэнтры Масквы паводле падазрэньня ў прастытуцыі. Пра гэта Агенцтву гарадзкіх навін «Масква» 28 жніўня паведаміла крыніца ў паліцыі.

Затрыманай — 32 гады, яна родам з Саратаўскай вобласьці. Пры сабе ў яе была «вялікая колькасьць кантрацэптываў, сродкі інтымнага прызначэньня і пасьведчаньне супрацоўніка МУС Расеі».

«Сама жанчына заявіла, што зьяўляецца супрацоўніцай паліцыі», — распавёў суразмоўца агенцтва, удакладніўшы, што падчас праверкі гэтая інфармацыя пацьвердзілася.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG