Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Forbes назваў самых багатых жонак расейскіх чыноўнікаў

Гульсіна Мініханава, жонка прэзыдэнта Татарстану Рустэма Мініханава
Гульсіна Мініханава, жонка прэзыдэнта Татарстану Рустэма Мініханава

Расейскае выданьне часопісу Forbes апублікавала штогадовы рэйтынг Forbes Woman — самых багатых жонак расейскіх дзяржаўных чыноўнікаў. Сьпіс складзены паводле дадзеных дэклярацыяў аб даходах дзяржаўных службоўцаў за 2016-ы год.

Як высьветліў Forbes, «не заўсёды чыноўнікі і народныя абраньнікі зарабляюць больш, чым іх сужэнцы — у шэрагу выпадкаў жонкі атрымліваюць у сотні разоў больш».

1 месца. Жонка прэзыдэнта Татарстану Рустэма Мініханава з прыбыткам 2,351 рублёў. Гульсіна Мініханава — суўладальніца кампаніі «Лучана», якой належаць гатэль, спа-комплекс, рэстаран і фітнэс-клюб у Казані.

2. Жонка дэпутата Улан-Удэнскага гарадзкога савету Раіса Брэдній (з прыбыткам 1,924 млрд рублёў). Брэдній — кіраўнічы дырэктар кампаніі «Тытан». Яе муж, які ўзначальвае гэтую кампанію, задэкляраваў даход у 903 мільёнаў рублёў.

3. Жонка губэрнатара Бранскай вобласьці Вольга Багамаз (яна — суўладальніца фэрмэрскай гаспадаркі, якая вырошчвае бульбу). Яе даход летась склаў 864 мільёнаў рублёў.

4. Жонка кіраўніка «Ростеха» Сяргея Чэмезава Кацярына Ігнатава з прыбыткам у 848,5 млн руб. Ігнатава, паведамляе Forbes, акцыянэр банку МФК. Чэмезаў ў 2016 годзе зарабіў 210 мільёнаў рублёў.

5. Жонка дэпутата Дзярждумы Аляксандра Мікалаева задэкляравала даход у 646 млн рублёў (для параўнаньня, яе муж даў справаздачу аб заробленых у 2016 годзе 4,9 млн рублёў). Алена Някрасава — суўладальніца кампаніяў, якія ўваходзяць у холдынг «Лідэр Груп».

У рэйтынгу леташняга году на першым месцы была жонка губэрнатара Бранскай вобласьці Вольга Багамаз (з прыбыткам 695,4 млн рублёў)

XS
SM
MD
LG