Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На чыгуначнай станцыі, на якую прыбываюць саставы, наладаваныя расейскай тэхнікай, жыхар недалёкай вёскі дзеліцца навіной зь незнаёмцам.

«Расейцы прадаюць берцы за паўцаны, — кажа. — За 35 рублёў аддаюць. Гэта ж за бесцань, і такому абутку зносу ня будзе. Трэба да гаспадыні ісьці па грошы. Расейцы прыехалі да нас бяз нашых грошай, таму і аддаюць за паўцаны».

Не пабачыўшы, мабыць, належнай рэакцыі незнаёмца на навіну пра абутак, пытаецца: «Мо і вы возьмеце, я ведаю, хто і дзе прадае…»

«А наступны састаў з тэхнікаў прыйдзе а дзявятай вечара», — паведамляе на разьвітаньне тутэйшы вясковец, пераскокваючы з рэйкі на рэйку.

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG