Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дональд Трамп забараніў трансгендэрам служыць у войсках


Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп падпісаў указ, які забараняе міністэрству абароны і міністэрству ўнутранай бясьпекі прымаць трансгендэраў на службу.

Пра гэта паведамляе сайт Белага дома ў «мэмарандуме», які апублікаваны 25 жніўня.

Мяркуецца, што забарона будзе дзейнічаць з 23 сакавіка 2018 года.

Трамп забараніў Пэнтагону аплачваць працэдуры па зьмене полу. Фінансаваньне дазваляецца толькі ў тым выпадку, калі яны былі пачаты яшчэ да ўступленьня закона ў сілу.

Пра намер аднавіць забарону трансгендэрам на вайсковую службу Трамп заяўляў у ліпені гэтага года.

«Нашы вайскоўцы павінны канцэнтраваць свае намаганьні на дасягненьні рашучай перамогі і не могуць быць абцяжараныя гіганцкімі мэдычнымі выдаткамі і беспарадкам, якімі будзе суправаджацца прысутнасьць трансгендэраў у войску», — напісаў ён тады ў сваім твітэры.

Адміністрацыя Барака Абамы ў 2016 годзе адмяніла забарону, якая тады дзейнічала, на службу трансгендэраў у войску.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG