Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп забараніў транссэксуалам служыць ва ўзброеных сілах ЗША


Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп абвясьціў, што транссэксуалы ня могуць служыць «у любой якасьці» ва ўзброеных сілах Злучаных Штатаў. Трамп паведаміў на сваёй старонцы ў твітэры 26 ліпеня, што яго рашэньне накіраванае на тое, каб пазьбегнуць «велізарных мэдычных выдаткаў і збояў», якія можа выклікаць іх прысутнасьць. У канцы чэрвеня кіраўнік Пэнтагону Джэймс Мэтыс затрымаў на шэсьць месяцаў плян, уведзены ў дзеяньне адміністрацыяй Барака Абамы, які дазваляе набор ва Ўзброеныя сілы навабранцаў-транссэксуалаў.

Паводле розных ацэнак, ад 1300 да 7000 транссэксуалаў служаць сярод 1,3 мільёна дзейных вайскоўцаў ЗША.

«Пасьля кансультацый з маімі генэраламі і вайсковымі экспэртамі я прыйшоў да высновы, што ўрад Злучаных Штатаў ня прыме ці не дазволіць транссэксуалам служыць у любой якасьці ва ўзброеных сілах ЗША», — напісаў Трамп ў твітэры.

Адміністрацыя Трампа сутыкнулася з пратэстамі ў пачатку 2017 году пасьля таго, як яна адмяніла фэдэральныя правілы уведзеныя папярэднім прэзыдэнтам Баракам Абамам, якія патрабуюць ад школ дазваляць вучням-трансгендэрам выкарыстоўваць прыбіральню, як адпавядае іх гендэрнай ідэнтычнасьці, а не ў адпаведнасьці з полам у іх пасьведчаньні аб нараджэньні.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG