Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Быў час, калі тэлевізары былі рэдка ў каго. І ў гадоў дванаццаць у мяне зьявілася мара, каб бацькі купілі тэлевізар. «Як падрасьце цялушка і здадзім карову, тады і купім!» — казала мама. «Калі?» — пытаўся я. «Восеньню!» — удакладняў бацька. І вось прыйшла чаканая восень. І аднойчы вечарам, калі я зь сястрой і братам сядзелі перад радыёпрыёмнікам і глядзелі на яго, як на тэлевізар, адчыніліся дзьверы ў хату. Прыйшоў бацька. П’яны і ў сьлязах. «Няма нашай Малінкі! Здаў! Будзе вам тэлевізар! Будзеце цяпер яму пад хвост глядзець!» — сказаў бацька і паваліўся на ложак.

Віктар Шніп

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG