Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Галоўны герой жніва


Валер Карбалевіч
Валер Карбалевіч

З нарады, праведзенай Аляксандрам Лукашэнкам 21 жніўня з кіраўніцтвам эканамічнага блёку, можна зрабіць некалькі важных высноваў. Абмяжуюся трыма.

Ад абмеркаваньня стратэгічных пытаньняў Лукашэнка ўсяляк ухіляецца, абмяжоўваецца тактычнымі. Бо стратэгічныя пытаньні — гэта пытаньні аб рэформах, якіх ён ня хоча.

1. Ад абмеркаваньня стратэгічных пытаньняў Лукашэнка ўсяляк ухіляецца, абмяжоўваецца тактычнымі. Бо стратэгічныя пытаньні — гэта пытаньні аб рэформах. Якіх ён ня хоча, пазьбягае нават вынясеньня на парадак дня такой тэмы. Таму вялікая нарада аб справаздачы ўраду, анансаваная яшчэ па выніках першага кварталу, усяляк адцягваецца. Сам кіраўнік дзяржавы папярэдзіў: «Такая справаздача заплянаваная, яна будзе ў свой час, калі я палічу патрэбным або час падыдзе». Цяпер час не прыйшоў. Бо ўрад дакладае аб пачатку эканамічнага росту. І Расея дала чарговы крэдыт. А, як вядома, рэформы пачынаюцца, калі ўсё вакол дрэнна.

2. Сам Лукашэнка фактычна прызнаў, што адміністрацыйныя мэтады вырашэньня эканамічных праблемаў не працуюць. Найбольш яскрава гэта выявілася ў пытаньні ліквідацыі беспрацоўя.

Сам Лукашэнка фактычна прызнаў, што адміністрацыйныя мэтады вырашэньня эканамічных праблемаў не працуюць.

Як вядома, Лукашэнка аддаў загад да 1 траўня ўладкаваць усіх непрацоўных. І чыноўнікі далі адпаведную справаздачу, што задача выкананая. Міністар працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч адрапартавала: «Мы дайшлі да кожнага чалавека... Хто хацеў, той, вядома, быў працаўладкаваны». То бок улады запэўнілі, што цяпер у краіне калі і ёсьць беспрацоўныя, то па сваёй віне, яны ня хочуць працаваць.

Але хутка высьветлілася, што ўсё гэта фарс, лухта, фальсыфікацыя. Што цяпер вымушаны быў прызнаць і сам Лукашэнка: «Яшчэ летась мы дамаўляліся, што на кожнае скарочанае працоўнае месца павінна быць створана новае высокапрадукцыйнае. Але ў нас па-ранейшаму прадпрыемствы працягваюць больш звальняць, чым прымаць на працу. Прынамсі, паводле той інфармацыі, якой я валодаю. У чым справа?... На паперы новыя працоўныя месцы быццам бы і ствараюцца, а на справе суцэльнае ашуканства... Як мяне інфармуюць, колькасьць занятых у эканоміцы скарачаецца».

Тое, што ў справе ліквідацыі беспрацоўя органы ўлады займаюцца паказухай, прызнаў і прэм’ер-міністар Андрэй Кабякоў: «Толькі дзьве вобласьці выканалі тыя абавязаньні, прагнозныя пэрымэтры, якія былі вызначаны на паўгодзьдзе. Гэта вельмі сур’ёзны званок, таму што ў 2016 годзе, калі быў уведзены гэты паказьнік, у пачатку 2017-га мясцовыя органы ўлады, аблвыканкамы вельмі лёгка давалі справаздачу, што ўсё добра, вельмі ўсё лёгка і проста атрымліваецца».

Ці вось яшчэ сюжэт. 19 жніўня падчас наведваньня Аршанскага раёну Лукашэнку праінфармавалі, што рэнтабэльнасьць вытворчасьці льну складае 70%, а гэта больш, чым у нафтавым бізнэсе.

І вось на нарадзе высьвятляюцца цікавыя падрабязнасьці. Лукашэнка, кажучы пра льняную галіну, пытае: «Хацелася б паглядзець з другога канца на гэтую праблему: рынак сёньня ёсьць для льнопрадукцыі, для нашай тканіны, для нашых вырабаў як унутраны, так і замежны? Калі мяне правільна праінфармавалі, чаму сёньня на складах ільнокамбінату залежы тканіны? Ня дай Бог гэта так!».

Разважаючы пра выдатныя пэрспэктывы вытворчасьці льну, забыліся згадаць маленькую дробязь: няма рынкаў збыту для беларускай прадукцыі (!). Гэта і ёсьць эканоміка па-беларуску.

Гэта значыць, разважаючы пра выдатныя пэрспэктывы вытворчасьці льну, забыліся згадаць маленькую дробязь: няма рынкаў збыту для беларускай прадукцыі (!). Гэта і ёсьць эканоміка па-беларуску. Калі вытворчасьць ладзіцца дзеля таго, каб заняць людзей. І толькі потым высьвятляецца, што прадукцыю няма куды падзець. Вось вам і рэнтабэльнасьць, як у нафтавай вытворчасьці!

Існуе вялікае падазрэньне, што і ў іншых пытаньнях (рост валавых паказьнікаў, павышэньне заробкаў, стварэньне супэркамбайна і г.д.) улады таксама займаюцца падобным «ашуканствам» ці самападманам.

3. І самы шэдэўральны сюжэт з нарады, дзе Лукашэнка крытыкуе журналістаў: «Памылка журналістаў складаецца ў тым, што яны ўсюды пішуць пра нейкі гераізм на ўборцы ўраджаю, у тым ліку прэзыдэнта. Ніякага гераізму на ўборцы няма. Гэта спрошчаны падыход да таго, што раблю я і ўсе тысячы людзей, якія сёньня занятыя ў тым ліку ўборкай. Гаворка ідзе выключна пра харчовую бясьпеку нашай краіны».

Складваецца ўражаньне, што «герой жніва» сам да канца не ўсьведамляе гэтую няхітрую піяраўскую апэрацыю, яна адбываецца на ўзроўні падсьвядомасьці. У гэтым ён шчыры, бо краіна павінна ж ведаць сваіх герояў.

Як усім вядома, сьціпласьць Аляксандра Рыгоравіча ня мае межаў. Адзін зь фірмовых элемэнтаў непаўторнага палітычнага стылю Лукашэнкі — гэта сьцьвярджэньне ў форме адмаўленьня. Гэта калі ён кажа, што я стаміўся ад улады, я яе «наеўся», рад быў бы пакінуць сваю пасаду, але ж народ не адпускае. Так і тут. Ён не адмаўляе, хто галоўны герой жніва, але ж у сілу сваёй прыроднай сьціпласьці мякка папікае дзяржаўных журналістаў. Маўляў, «гэта спрошчаны падыход да таго, што раблю я і ўсе тысячы людзей, якія сёньня занятыя ў тым ліку уборкай». Заўважце, я — на першым месцы, і толькі потым — тысячы людзей. Складваецца ўражаньне, што «герой жніва» сам да канца не ўсьведамляе гэтую няхітрую піяраўскую апэрацыю, яна адбываецца на ўзроўні падсьвядомасьці. У гэтым ён шчыры, бо краіна павінна ж ведаць сваіх герояў.

Меркаваньні, выказаныя ў блогах, перадаюць погляды саміх аўтараў і не абавязкова адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG