Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт ЗША Трамп выступіў на шматтысячным мітынгу ў Арызоне


Дональд Трамп у горадзе Фінікс, штат Арызона. 22 жніўня 2107 году
Дональд Трамп у горадзе Фінікс, штат Арызона. 22 жніўня 2107 году

У аўторак, выступаючы на мітынгу сваіх прыхільнікаў у горадзе Фінікс, штат Арызона, прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што ён меў рацыю ў сваёй рэакцыі на падзеі ў Шарлотсвілі, дзе белыя нацыяналісты паспрабавалі правесьці шэсьце, і абвінаваціў прэсу ў прадузятым асьвятленьні падзей.

«Яны не паведамляюць фактаў, — абвясьціў прэзыдэнт Трамп. — Яны ня хочуць перадаць, што я рашуча выказаўся супраць нянавісьці, фанатызму і гвалту і рашуча асудзіў нэанацыстаў, белых супрэмасістаў і Ку-клукс-клан». Прэзыдэнт абвінаваціў сродкі інфармацыі ў тым, што яны «разьдзімаюць» палітычныя і сацыяльныя рознагалосьсі ў краіне і нават даюць плятформу групам, якія распальваюць нянавісьць. Свае ўласныя заявы па сьлядах сутыкненьняў у Шарлотсвіле прэзыдэнт назваў «дакладнымі».

У той час, як прэзыдэнт Трамп выступаў перад шматтысячнай аўдыторыяй у канфэрэнц-цэнтры Фініксу, тысячы дэманстрантаў праводзілі акцыю пратэсту на прылеглых да цэнтру вуліцах. Мэр Фініксу заклікаў прэзыдэнта адкласьці паездку, спасылаючыся на тое, што эмоцыі, выкліканыя ягонай рэакцыяй на тое, што адбылося ў Шарлотсвіле, усё яшчэ моцныя. Паліцыі ўдалося ўтрымаць пратэстоўцаў і ўдзельнікаў мітынгу на бясьпечнай дыстанцыі адзін ад аднаго.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG