Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Спэцпрадстаўнік ЗША па Ўкраіне ляціць у Менск для сустрэчы з прадстаўніком расейскага кіраўніцтва


У Дзярждэпартамэнце ЗША пацьвердзілі сустрэчу Курта Волкера з прадстаўніком Расеі ў Менску. 23 жніўня Волкер вернецца ва Ўкраіну, каб далучыцца да мерапрыемстваў з удзелам міністра абароны ЗША Джэймса Мэтыса.

Спэцпрадстаўнік Дзярждэпартамэнту ЗША па Ўкраіне Курт Волкер 21 жніўня сустрэнецца з прадстаўніком расейскага ўраду, каб абмеркаваць расейска-ўкраінскія адносіны, паведамляе УНІАН. Паводле паведамленьня, сустрэча адбудзецца ў Менску.

Пра гэта паведамілі ў Дзяржаўным дэпартамэнце ЗША.

Пасьля гэтага Волкер наведае Вільню для абмеркаваньня ўкраінскага пытаньня з урадам Літвы. 23 жніўня Волкер вернецца ва Ўкраіну, каб далучыцца да мерапрыемстваў з удзелам міністра абароны ЗША Джэймса Мэтыса, які прыбудзе ў Кіеў 24 жніўня, і для абмеркаваньня далейшых крокаў для аднаўленьня сувэрэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасьці Ўкраіны.

Тым часам 23 жніўня ў Менску адбудзецца чарговае пасяджэньне Трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляваньні сытуацыі на Данбасе, на якім адным адным з пытаньняў можа стаць тэма замірэньня перад 1 верасьня.

***

Дзяржсакратар ЗША Рэкс Тылерсан 7 ліпеня прызначыў былога амбасадара ЗША ў NATO Курта Волкера спэцыяльным прадстаўніком, які курыруе вядзеньне перамоваў па сытуацыі ва Ўкраіне. 23-24 ліпеня Ўолкэр пабываў ва Ўкраіне, у прыватнасьці, наведаў Аўдееўку і Краматорск, дзе заявіў, што на Данбасе не замарожаны канфлікт, а «гарачая вайна».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG