Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рэчы і людзі


Фёдар Васільеў, «Вёска» (1869)
Фёдар Васільеў, «Вёска» (1869)

Сто гадоў таму мой прадзед на Ноўгарад-Севершчыне заснаваў хутар Лужкі. Летась памерла апошняя жыхарка некалі пяцідзесяцідваровага паселішча. Дзедава мазанка стаіць з праваленым дахам, таўшчэзная рабіна на ганку даўно не дае зачыніцца дзьвярам…

70 год таму мой малады бацька прыйшоў на дрэваапрацоўчы камбінат і працаваў там усё жыцьцё. Сёлета ДАКу ня стала, зачынілася кантора, звольнены апошні работнік. Сёньня вецер ганяе пыл на пустых пляцах і цэхах некалі горадаўтваральнага завода…

Што праз сто гадоў застанецца майго? Рэчы? Сто словаў? Ці будзе іх каму прачытаць?

Гадуйце сабе зьмену! Людзі — галоўнае, што застанецца па нас, у чым будзе жыць наша памяць і надзея.

Васіль Аўраменка

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG