Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Смак дзяцінства


Фрэдэрык Морган, «Зьбіральнікі яблыкаў» (1880)
Фрэдэрык Морган, «Зьбіральнікі яблыкаў» (1880)

Наліўны, сакавіты, румяны, сьпелы, летні, зімовы… — гэта ўсё аб ім. Апеты ў мітах, казках, вершах, песьнях — ЯБЛЫК!

«Яблык разладу». Залаты яблык Эрыды быў каталізатарам пачатку Траянскай вайны. «Адамаў яблык». Кавалак забароненага яблыка з дрэва спазнаньня дабра і зла захрас у горле Адама (мужчыны), калі яны з Эвай пакаштавалі яго. За непаслухмянасьць яны былі выгнаныя з раю, страціўшы неўміручасьць.

Гэты год ураджайны на яблыкі. Галіны дрэў, літаральна аблепленыя смачнымі захавальнікамі вітамінаў, гнуцца пад цяжарам пладоў. Гледзячы на шчодрасьць прыроды, быццам адчуваю смак бабуліных яблычных пірагоў, смак вёскі, смак дзяцінства. Тры вялікія «антонаўкі», пад якімі любіў адпачываць у сьпякоту дзед, стомлены працай.

Вікторыя Грыніна

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG