Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Касец


Ньюэл Конвэрс Ўает, «Касцы» (1908)
Ньюэл Конвэрс Ўает, «Касцы» (1908)

Гэта было летам, калі ён закончыў дзевяць клясаў. Пятнаццаць гадоў меў. Працаваць на зямлі прызвычаіўся з маленства. З ахвотаю дапамагаў бацьку, які кіраваў аховай на тартаку. Таму пасьпець аднаму па гаспадарцы было няпроста.

Тою раніцаю хлопец прыйшоў на луг вельмі рана. Касіў без перадыху, з ахвотай, кладучы роўныя пракосы-радкі на старонку шырокага луга.

Калі зьявіўся бацька, праца была завершана. Падышоў да хлопца і моўчкі працягнуў яму цыгарэту. Ведаў, што сын, хаваючыся, ужо курыў. Тым самым прызнаў, што той ужо мае права. Прызнаў ягоную самастойнасьць, самавітасьць, мужчынскасьць.

Гэта быў першы ганарар ад бацькі, які атрымаў у юнацтве знаны беларусавед Аляксей Міхайлавіч Пяткевіч.

Альжбета Кеда

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG