Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пяць прадпрыемстваў Міністэрства прамысловасьці выставяцца ў Сырыі


Ускраіны Дамаска 15 сакавіка 2017. Ілюстрацыйнае фота
Ускраіны Дамаска 15 сакавіка 2017. Ілюстрацыйнае фота

Стала вядома, якія менавіта беларускія прадпрыемствы возьмуць удзел у выставе Damascus International Fair, якая пачынаецца 17 жніўня ў сталіцы Сырыі.

Як паведамляла Свабода, пяць кампаній зь Беларусі былі запрошаныя на Дамаскую міжнародную выставу, але самі суб’екты гаспадараньня тады засталіся неназванымі.

Сёньня ў Беларускай гандлёва-прамысловай палаце ўдакладнілі, што на калектыўнай экспазыцыі Made in Belarus сваю прадукцыю пакажуць прадпрыемствы Міністэрства прамысловасьці: жодзінскі БелАЗ, Менскі аўтамабільны завод, Менскі трактарны завод, завод «Магілёўліфтмаш», а таксама вытворца мэдычнай мэблі ААТ «Ольса».

Дамаская міжнародная выстава арганізуецца ад сярэдзіны 1950-х і лічыцца адной з найстарэйшых у блізкаўсходнім рэгіёне. Але апошнія 6 гадоў імпрэза не праводзілася з прычыны маштабных ваенных дзеяньняў. Афіцыйны Дамаск заяўляе, што сёньня цалкам кантралюе сытуацыю.

Паводле арганізатараў, сёлета Damascus International Fair будзе доўжыцца 10 дзён і зьбярэ больш за 2 тысячы дэлегацый з усяго сьвету.

Як адзначыў міністар эканомікі і зьнешняга гандлю Сырыі Самер аль-Халіль, з дапамогай выставы краіна разьлічвае падпісаць кантракты на пастаўку сучаснага абсталяваньня.

Арганізатар экспазыцыі беларускіх вытворцаў — выставачнае прадпрыемства «Белінтэрэкспа» Беларускай гандлёва-прамысловай палаты.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG