Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Экспарт беларускіх нафтапрадуктаў абваліўся на траціну ў аб’ёмах, але стаў крыху большым па грашах


За першую палову 2017 году Беларусь экспартавала 6,1 млн тон нафтапрадуктаў, што на 31% меней за экспарт у першай палове 2016 году, перадае БелаПАН. Пры гэтым у грашовым выражэньні экспарт павялічыўся на 7,1% да 2,74 млрд даляраў.

У студзені—красавіку 2017 году Беларусь экспартавала каля 0,8–1 млн т нафтапрадуктаў, што амаль на палову меней за паказьнікі такіх жа месяцаў летась, але цяпер нарошчвае экспарт: 1,35 млн т у траўні, 1,2 млн т у чэрвені.

Скарачэньне адбылося праз абмежаваньне Расеяй паставак нафты на беларускія НПЗ да красавіка пасьля нафтагазавага канфлікту 2016 году.

Чаму нафтаперапрацоўка, якая раней напаўняла дзяржаўную скарбонку валютай, ператвараецца ў стратную галіну

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG