Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Назапашваю лета!


Мікаэль Анкер, «Анна Анкер вяртаецца з поля» (1902)
Мікаэль Анкер, «Анна Анкер вяртаецца з поля» (1902)

З гэтым цяжка змагацца, бо звычка нешта зьбіраць, засушваць, нарыхтоўваць усялякія слоікі-шклянкі ўелася ў кроў разам з малаком матулі… Таму — кожны дзень нешта зьбіраю, занатоўваю…

Занатоўваю летнія сонечныя промні, водар сасновай смалы і разагрэтых да непрытомнасьці палявых траў; занатоўваю самыя розныя гладкія каменьчыкі (такія трапляюцца толькі летам) і цёплае дубовае і кляновае лісьце; прыпраўляю ўсё гэтае багацьце пахам кропу з часнаком і кменам, каб потым недзе ў студзёным студзені ці ў сьнежным сьнежні адчыніць яго і ўдыхнуць, напаўняючы сябе шчасьцем і спакоем.

Яўген Мартыновіч

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

XS
SM
MD
LG