Лінкі ўнівэрсальнага доступу

2016 год быў самым цёплым за ўсю гісторыю назіраньняў


Сьляды раставаньня льдоў у Антарктыцы
Сьляды раставаньня льдоў у Антарктыцы

Навукоўцы канстатавалі, што 2016 год быў самым цёплым у гісторыі назіраньняў — гэта значыць за 137 гадоў.

У дакладзе Амэрыканскай мэтэаралягічнай супольнасьці гаворыцца, што ўжо 3 гады запар глябальнае пацяпленьне дасягае рэкордных паказчыкаў. Дадзеныя дакладу заснаваныя на такіх паказчыках, як тэмпэратура паверхні сушы і акіяну, узровень мора і канцэнтрацыя «парніковых газаў» у атмасфэры.

Дасьледаваньні праводзілі каля 500 навукоўцаў з больш чым 60 краінаў, якія вывучылі дзясяткі тысяч замераў, зробленых рознымі незалежнымі групамі.

Днямі ЗША пачалі працэдуру выхаду з Парыскага пагадненьня ў барацьбе з глябальнымі зьменамі клімату. Раней прэзыдэнт Дональд Трамп заяўляў, што амэрыканскі ўрад гатовы зноў уступіць у дамову, але на асаблівых умовах: скарачэньне выкіду ў атмасфэру двухвокісу вугляроду праводзіцца з улікам забесьпячэньня эканамічнага росту і энэргетычнай бясьпекі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG