Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрыманаму ў Віцебску расейскаму сьвятару прад’яўлена абвінавачаньне ў арганізацыі прастытуцыі


Ілюстрацыйнае фота

Расейскаму сьвятару, якога затрымалі ў Віцебску на мінулым тыдні, прад’яўлена абвінавачаньне, паведамілі БелаПАН ва ўпраўленьні Сьледчага камітэту па Віцебскай вобласьці.

Справа ўзбуджаная паводле ч. 1 арт. 14 і ч. 2 арт. 171 Крымінальнага кодэксу Беларусі (замах на арганізацыю заняткаў прастытуцыяй, зьвязаны з вывазам за межы краіны). Сьвятару пагражае да 10 гадоў пазбаўленьня волі.

Яму абраная мера стрыманьня ў выглядзе заключэньня пад варту.

Устаноўлена, што 39-гадовы айцец Мікалай (Мікалай Кірэеў) шляхам угавораў і абяцаньняў спрабаваў вывезьці ў Санкт-Пецярбург для занятку прастытуцыяй дзьвюх жыхарак Віцебску — 20 і 30 гадоў. Давесьці свой намер да канца ён ня змог, бо 3 жніўня супрацоўнікі міліцыі затрымалі яго разам з жанчынамі ў раёне аўтавакзала ў Віцебску ў момант пасадкі ў аўтобус, які накіроўваўся ў Расею.

Раней СМІ паведамлялі, што Кірэева затрымалі 4 жніўня пры аблаве на прытон з прастытуткамі. Пазьней у УУС Віцебскага аблвыканкаму ўдакладнілі, што жанчыны, затрыманыя са сьвятаром, прастытуцыяй не займаліся.

У Рускай праваслаўнай царкве (РПЦ) спадзяваліся, што айца Мікалая выдадуць для разгляду ў Расею. Аднак, як кажуць праваахоўныя органы, «злачынства, учыненае на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, расьсьледуецца беларускімі праваахоўнікамі ў адпаведнасьці з нацыянальным заканадаўствам».

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG