Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Барадатая кугакаўка


Барадатая кугакаўка
Барадатая кугакаўка

— Хто, скажы, — пытаецца засмучаны Алесь, — можа сёньня зайздросьціць Беларусі?!

— Украінцы, — без ваганьняў адказвае Сяргей.

— Жартуеш? Чаму ўкраінцы?

— Ну, тут вайны няма. Лукашэнка парадак трымае. Многія нам шчыра зайздросьцяць, — кажа Сяргей.

Алесь зьдзіўлена змаўкае…

А я ведаю яшчэ адну немалую групу зайздросьнікаў. Бясконцыя беларускія балоты, лясы і пушчы — мара арнітолягаў, заолягаў, энтамолягаў і батанікаў ўсей Эўропы! Дзе ж можна ўбачыць неверагодна прыгожую белую сініцу, акрамя Беларусі? Ці барадатую кугакаўку? Пашукайце ў інтэрнэце, якія скарбы маеце — вы і толькі вы! А чароўная Прыпяць? Няма іншай такой!

Не лічыце ж Беларусь нявартай, нікчэмнай. Ганарыцеся яе багацьцем — а Эўропа будзе вам зайздросьціць усё больш!

Světlana Vránová

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG