Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жыцьцё


Агюст Рэнуар, «Дзьве дзяўчынкі на лузе» (1890)
Агюст Рэнуар, «Дзьве дзяўчынкі на лузе» (1890)

Нядаўна мы зь пятнаццацігадовай дачкою пабывалі ў маёй знаёмай, у суседнім мястэчку. У знаёмай таксама дачка, аднагодка Марылі. Дзяўчаткі да гэтага часу не сустракаліся, і нам было цікава, ці знойдуць яны агульную мову.

Надвор’е было сонечнае, дарослыя сядзелі ў ценю, пілі каву, балакалі пра ўсё на сьвеце і час-часам зіркалі на дзяўчатак. А тыя плавалі ў басэйне, загаралі на ляжанках, трохі елі і ўвесь час гаварылі адна да адной.

Калі мы вярталіся дахаты, я ня вытрымала і запыталася ў дачкі, пра што ішла размова.

Nu, trochi pro škołu, ale pered usiêm pro žycie, — з уздыхам адказала Марылька.

Галіна Максімюк

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG