Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Саакашвілі прапанавалі літоўскае грамадзянства, ён адмовіўся — хоча вяртаць украінскае


Міхэіл Саакашвілі
Міхэіл Саакашвілі

Экс-прэзыдэнт Грузіі і былы кіраўнік Адэскай абласной адміністрацыі Міхэіл Саакашвілі, якога пазбавілі ўкраінскага грамадзянства, падзякаваў за прапанову стаць грамадзянінам Літвы, але адмовіўся.

Як паведамляе delfi.lt, 8 жніўня Міхэіл Саакашвілі ўзяў удзел у акцыі пратэсту, якая адбылася каля расейскай амбасады ў Вільні ў сувязі з расейскай акупацыяй зямель Грузіі ў 2008 годзе. Там ён сказаў, што «вельмі ўдзячны за такую выдатную прапанову».

«Не, я павінен вярнуць украінскае грамадзянства, яно было аднята нелегальна. Шматлікія ўкраінцы абураныя і адчулі б сябе кінутымі, калі я за іх ня буду змагацца», — сказаў Саакашвілі, адказваючы на пытаньне BNS, ці ня будзе ён дамагацца літоўскага грамадзянства.

Саакашвілі дадаў, што цяпер ён можа падарожнічаць, бо мае ўкраінскі пашпарт, і паабяцаў абараняць свае правы на ўкраінскае грамадзянства ў судах гэтай краіны.

Разгледзець магчымасьць надаць экс-прэзыдэнту Грузіі літоўскае грамадзянства прапанаваў эўрадэпутат ад Літвы Пятрас Аўштравічус.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG