Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Іншым дэпутатам зайздросна». Канапацкая заявіла, што ёй недаплочваюць заробак праз паездкі за мяжу


Ганна Канапацкая

Дэпутатка Палаты прадстаўнікоў ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі Ганна Канапацкая паскардзілася Tut.by, што з табэлю ўліку працоўнага часу ёй не ўключылі два дні, калі яна выяжджала за мяжу без дазволу адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі.

Канапацкая кажа, што яе турбуюць ня страчаныя заробкі за два дні, а спробы абмежаваць ейнае права выказваць альтэрнатыўнае меркаваньне.

Парадак выезду дэпутатаў за мяжу рэглямэнтуецца ўказам Аляксандра Лукашэнкі, паездка ўзгадняецца зь ягонай адміністрацыяй ня менш як за 10 дзён да ад’езду. Канапацкая адзначае, што амаль тады ж, калі яна езьдзіла ў Брусэль на сустрэчы ў Эўрапарлямэнце, іншы дэпутат езьдзіў на паседжаньне ПАРЭ ў Страсбург і атрымаў заробак за тыя дні.

Рымашэўскаму пагражаюць забараніць выезд за мяжу і апісаць маёмасьць. Гэта ж можа чакаць дзясяткі актывістаў

Канапацкая сьцьвярджае, што зьвярталася з пытаньнем пра заробак за тыя два дні да старшыні камісіі эканамічнай палітыкі Ўладзіслава Шчэпава — той прызнаўся, што «гэта не ягонае рашэньне». Маўляў, калі яна едзе кудысьці сама, то «нясе сваё меркаваньне, а не меркаваньне Палаты».

Шчэпаў параіў Канапацкай зьвярнуцца да старшыні Палаты Ўладзімера Андрэйчанкі, але Канапацкая кажа, што ня стала тое рабіць праз папярэдні досьвед:

«Ён мяне ўжо пытаўся: Ганна Анатолеўна, а навошта вам туды ехаць? Іншым дэпутатам зайздросна — вас запрашаюць, а іх не. Па-другое, калі вы паедзеце, вы ж будзеце казаць іншае, а нам трэба вось гэта. І апошні аргумэнт — гэта не дэпутацкая дзейнасьць», — кажа Канапацкая пра тры папярэднія сустрэчы з Андрэйчанкам.

Дэпутатка Канапацкая: кожны праўны акт можа парушаць Канстытуцыю

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG