Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рок на могілках


Амэрыканскі рок-гурт «Kiss» у 2013
Амэрыканскі рок-гурт «Kiss» у 2013

Няма, пэўна, нейкай нармальнай тэорыі, каб апраўдаць хард-рок на могілках… Але вось жа год таму памёр мой дарагі сябра Кшыштаф, кампутаршчык. Ішоў па каву ў будынку тэлебачаньня, упаў і памёр… Мы часта хадзілі на канцэрты «цяжкіх» гуртоў, разам «палявалі» на рэдкія кружэлкі, замаўляючы іх нават зь Японіі. Ён быў адданым фанатам «Kiss», а я іх ніколі надта не любіў. Але зь цягам часу аказалася, што пад ягоным «прымусам» я закупіў усю дыскаграфію «Kiss», a ён маіх любімых «Dio» i «Nazareth». На гадавіну сьмерці на варшаўскіх могілках я ўключыў яму некалькі новых рэчаў, што выйшлі нядаўна, ну і, канешне, «Kiss».

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG