Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскага актывіста, які спрабаваў схавацца ў Беларусі, арыштавалі паводле абвінавачаньня ў тэрарызьме


Ўладзімір Ягораў
Ўладзімір Ягораў

Суд у Цьвярской вобласьці Расеі арыштаваў актывіста партыі «Яблоко» Ўладзіміра Ягорава, паведамляе «Медиазона» са спасылкай на адваката Сьвятлану Сідоркіну. Паводле яе, Ягораў знаходзіцца ў сьледчым ізалятары гораду Тарапец Цьвярской вобласьці.

Ягорава абвінавачваюць ў закліках да тэрарызму. Паводле яго, гаворка ідзе пра пост у сацыяльнай сетцы «Укантакце», у якім ён рэзка выказаўся пра прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна. Ягораў пакінуў Расею ў сярэдзіне чэрвеня пасьля таго, як яго дом у горадзе Тарапец некалькі разоў падпальвалі невядомыя. Актывіст зьвязвае напады са сваёй апазыцыйнай і антыкарупцыйнай дзейнасьцю.

Ягораў спрабаваў схавацца ад перасьледу на тэрыторыі Беларусі. 29 ліпеня ён зьнік у Менску. Супрацоўнікі беларускага гостэлу, у якім ён жыў, сказалі праваабаронцам, што 29 ліпеня па яго прыйшлі «камітэтчыкі».

Праваабаронцам стала вядома, што 31 ліпеня ў Кастрычніцкім судзе Менску Ўладзімера Ягорава асудзілі на двое сутак па артыкуле 17.1 КК — «хуліганства». Суд прайшоў без самога Ягорава. Вызначыць месцазнаходжаньне Ягорава не ўдавалася з некалькі дзён. Афіцыйныя органы даваць камэнтары праваабаронцам адмаўляліся.


«„УКантакце“ была група, у якой ён разьмяшчаў свае антыкарупцыйныя расьсьледаваньні і іншую інфармацыю. Там ён разьмясьціў пост пра Дзьмітрыя Мядзьведзева і Ўладзімера Пуціна. Не магу сказаць, што там дакладна было, бо ён яго выдаліў. Але пост прызналі экстрэмісцкім і завялі крымінальную справу», — — сказала Радыё Свабода супрацоўніца праваабарончай арганізацыі Human Constanta Яна Ганчарова.


Раней беларускія праваабаронцы выказвалі занепакоенасьць дзеяньнямі беларускіх праваахоўных органаў у справе Ўладзімера Ягорава.

«Гэта падобна да справы Мурада Амрыева, — сказала Радыё Свабода беларуская праваабаронца Наста Лойка. — Там вельмі падобная сытуацыя была, калі ў Добрушы было мала інфармацыі, не пускалі да яго адваката, ігнаравалі статус уцекача, не тлумачылі, што за працэдура. Толькі ў выніку нашых настойлівых запытаў мы даведаліся, што гэта працэдура высылкі».

Уцякач з Чачні Мурад Амрыеў быў затрыманы 7 чэрвеня ў 17:24 у пункце пропуску «Весялоўка» Гомельскай памежнай групы на выезьдзе зь Беларусі ва Ўкраіну. Ён быў высланы зь Беларусі пад канвоем 9 чэрвеня на прадпісаньне Генпракуратуры. Паводле расейскіх СМІ, беларускія структуры «не атрымлівалі» прашэньня Амрыева аб палітычным прытулку, якое Амрыеў пісаў у дзень затрыманьня. У Генпракуратуры Беларусі заявілі, што перадача затрыманага 9 чэрвеня — не экстрадыцыя: перадачай займаліся органы ўнутраных спраў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG