Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Спрачаюся з жонкай, як лепш рабіць: чытаць біяграфію аўтара папярэдне ці пасьля прачытаньня тэксту?

Яна прытрымліваецца першага варыянту. І, здараецца так, што пасьля такога «знаёмства» яна можа нават не дакрануцца да аўтаравай кнігі. Так у яе атрымалася з Кафкай, Венечкай Ерафеевым і Лаўкрафтам.

Пісьменьнікі — ня самы сьвяты народ. «Дэман» творчасьці часта патрабуе ахвяраў: здароўя (душэўнага і фізычнага), шмат часу (безь яго ніяк), адсутнасьці сям’і і матэрыяльнага дабрабыту… Вось і атрымліваюцца ня надта «прыгожыя» біяграфіі.

Я выбіраю другі варыянт. Аддаю перавагу чыстаму ўражаньню, без дамешак «попелу і серы», безь якіх не абыходзіцца амаль ні адна біяграфія сапраўднага пісьменьніка.

Яўген Мартыновіч

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG