Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Новости»: У Маскоўскім абласным судзе страляніна, ёсьць параненыя


У Маскоўскім абласным судзе адбылася страляніна, ёсьць параненыя, паведаміла агенцтва «Новости» са спасылкай на адвакатку Соф’ю Рубаскую.

«У Маскоўскім абласным судзе адбылася страляніна, параненыя супрацоўнікі, бачыла параненую жанчыну-прыстава», — сказала адвакатка. Яна дадала, што чула ня менш за 20 стрэлаў. Іншых падрабязнасьцяў адвакатка не паведаміла.

Прэс-сакратарка суду Натальля Осіпава паведаміла, што адбылася поўная эвакуацыя супрацоўнікаў і наведнікаў з суду, усе пасяджэньні адкладзеныя, аднак яна не змагла ўдакладніць прычыну надзвычайнай сытуацыі.

Паводле інфармацыйнай базы Маскоўскага абласнога суду, сёньня ў 11:00 паводле маскоўскага часу ў судзе павінны былі пачацца слуханьні па справе банды, якая дзейнічала ў Падмаскоўі і якую абвінавачваюць у шматлікіх забойствах. Пакуль невядома, ці зьвязаны інцыдэнт з гэтым працэсам.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG