Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бульба


Жуль Брэтон, «Канец працоўнага дня» (1887)
Жуль Брэтон, «Канец працоўнага дня» (1887)

Неяк жонка прачнулася сярод ночы i ўсхвалявана кажа:

— Ой, прысьнiўся сёньня сон, не пераказаць!

— I што такое прысьнiла? — хвалююся.

— Да нас прыехалi госьцi. А ў хаце адна бульба.

Да прыезду сваякоў жонка заўсёды пачынае рыхтавацца загадзя. Яна складае сьпiс прадуктаў, якiя трэба купiць, пiша мэню. Кожны дзень пераглядае сьпiс, нешта дадае да яго. Увесь час ёй здаецца, што яна мала нагатавала: сваякi скажуць, што дрэнна iх прымалi.

I таму яе спалох я разумею.

— I што ты рабiла? — дапытваюся я.

— А я з бульбы сто страў згатавала! — кажа жонка.

I дадае:

— Абгавораць! Адна бульба!

Марат Баскiн

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG