Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Белы наліў


Клёд Манэ, «Яблыні цьвітуць» (1873)
Клёд Манэ, «Яблыні цьвітуць» (1873)

Яблыкі наліўныя, смачныя-смачныя. Мала ў каго ў Шчонаве пасьля вайны добра радзілі. Дзяцей, падлеткаў у кожнай хаце поўна было. Усім яблыкаў хочацца. А сваіх няма. Таму ўбіваліся ў чужыя сады. Не лічылася гэта за грэх.

У адной гаспадыні ўрадзіла тым летам яблыня. Вельмі не хацелася свае яблыкі страціць. Вырашыла вартаваць. Прылегла на жалезны ложак. І заснула. Стомленая была страшэнна: цалюткі дзень у цяжкай працы, ні прылегчы, ні прысесьці.

Маладыя жартаўнікі вырашылі правучыць кабету. Занесьлі разам з ложкам у Зямчатку і пакінулі ў бродзе.

Прачнулася ранкам, а вакол — вада. Спалохалася, закрычала: што ж гэта робіцца, дзе яна?!

Не ўпільнавала белы наліў…

Альжбета Кеда

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG